Я адчуваю цябе, восень
І дасылаю прывітанне.
Гарачыні, спякоты досыць,
Я запрашаю на спатканне.
Стаіш ты побач і чакаеш,
Вось-вось ты дрэвы пазалоціш
І развітальную зайграеш,
І прыгадаць спакой папросіш.
Ты ўжо над рэчкай твар схіліла,
Глядзіш у празрыстае люстэрка,
Цябе гарачыня змарыла,
Шукаеш убор сабе з куфэрка.
Чырвоным, жоўтым і ліловым
Ты прыбярэш усё на свеце,
А мы, хоць здзіўлены ўсім новым,
Усё ж, згадаем зноў аб леце.
Таццяна Багданович