1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
поиск
Белорусский профессиональный союз работников связи
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375-17-209-43-17
Электронные обращения граждан и юрлиц

Жытнёвы звон

Калi за лета не ўбачу жыта,
Зраблюся хворым.
За мною тое, што перажыта,
Стаiць з дакорам.

Дубоў вялiкасць, бярозаў светласць
У зялёным дыме.
I свет адметны, i час прыкметны
Мы — маладыя.

А што засела ў сэрцы кволым
З часоў дзяцiнства?
А тая песня i матчын голас
У полi чыстым!

Такi любiмы, як вочы мацi,
Як сонца ў росах,
Яго за век ты не растрацiш
Той звон калосся.

Як позiрк мацi, такi ласкавы,
Да смерцi родны.
На радасць шчодры, на шчасце шчодры
Ён несмяротны.

Пімен Панчанка

Новости

Поделиться:

Карта сайта